22 кастрычніка 1941, Іван Мележ | Wir.by

22 кастрычніка 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Сяло Чырвонае. Лёс зноў прывёў у сяло, у якім я бываў на занятках паўтара года назад. Тады я быў маладым чырвонаармейцам. Першы начны паход у Чырвонае. Памятаю нават асобныя думкі, што узніклі ў начным паходзе пры сустрэчы з закаханай парачкай, што засядзелася на марозе да глыбокай ночы.