21 кастрычніка 1941, Іван Мележ | Wir.by

21 кастрычніка 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Стаялі на ўскраіне Канстанцінаўкі. Мы бачылі, як гарэлі дзесяткі заводаў горада. Увесь дзень i вечар грымелі выбухі. Мы пойдзем у напрамку на Арцёмаўск. Такі важны горад здаем без адзінага стрэлу.

Што робіцца? Незразумела. Зрэшты, гэтага i ніхто з нашых не ведае.