22 октября 1941, Иван Мележ | Wir.by

22 октября 1941

Иван Мележ

Иван Мележ

Сяло Чырвонае. Лёс зноў прывёў у сяло, у якім я бываў на занятках паўтара года назад. Тады я быў маладым чырвонаармейцам. Першы начны паход у Чырвонае. Памятаю нават асобныя думкі, што узніклі ў начным паходзе пры сустрэчы з закаханай парачкай, што засядзелася на марозе да глыбокай ночы.