Іван Мележ
1 лістапада1942Іван Мележзанатаваў у дзённіку:
Гаспадыня прыйшла дамоў абураная i пачала расказваць. Выпадкова пачула яна, што ў падвале жыве жанчына з малымі дзецьмі.Яна прыйшла, даведалася, што жанчына — жонка камісара палка. Эвакуіравалася з Масквы. Жывуць голадна, не атрымліваюць хлеба. Картачак на хлеб не далі: дзеці, маўляў, не маюць даведкі аб нараджэнні. Дзеці — старэйшаму 9 год, малому не больш года — пакрыліся болькамі, хварэюць. Калі гаспадыня прыйшла, дапамагчы маці, тая сустрэла няветліва. Гаспадыня як магла супакоіла яе. Пайшла ў ваенкамат, зноў гэтыя спасылкі — няма даведак. Яна параіла:«Пайшлі б, паглядзелі дзяцей, напісалі даведкі! Што яшчэ трэба!» У ваенкамаце пасварылася. Пайшла да старога знаёмага, таварыша мужа, што працуе ў жылупраўленні. Той расхваляваўся, нахмурыўся.«Вечна ты клопаты прыносіш!» — «Што ж зробіш! Даводзіцца».— «Але што мы можам? Мы — маленькія начальнікі. Мы не маем ніякіх правоў на гэта!» Яна засмуцілася. «Ну, добра. Возьмем правы самі.Можа быць, нас за гэта не расстраляюць? Выпішам ёй картачкі на хлеб без усялякіх даведак!» Выпісалі, атрымала хлеб, некалькі абаранкаў прынесла дзецям. Заўтра чакае ў госці дзевяцігадовага сына камісара. Чым больш прыглядаюся да горада, тым больш адкрываецца ў ім асаблівасцей яго жыцця i драм. Многія драмы яго — ад вайны, ад таго, што ўсё зрушылася з месца.Але што асабліва здзіўляе: колькі тут, у гэтым горадзе, рознага народу адусюль, дзіўна, што ўсё гэта прытуліў маленькі такі з выгляду, амаль увесь драўляны, аднапавярховы гарадок.Цалкам
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Чытаць артыкул
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Лізавета Вундэрвальд
Чытаць артыкул
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
Дар'я Бялькевіч, Марына Казлоўская
Слухаць падкаст