Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» | Wir.by
Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых.
Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» і «Чаму і завошта?».
«Жураўліны крык», «Сотнікаў» («Ліквідацыя»), «Знак бяды», «Доўгая дарога дадому» — які з гэтых тэкстаў найважнейшы ў беларускай літаратуры, пры чым тут «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец, страх, віна, і дзе беларусы «накасячылі»?
bialkievichkazlouskaja
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская

Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх»

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify
Спіс на лета
Гэта 9 частка цыкла
Спіс на лета
1. Спіс на лета ТЭСТТЭСТ
2. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
3. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: людзі, балота і зямля
9. Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх»
10. Максім Танк: свабода, каханне і іронія
11. Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні»
12. Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў. Дзікае паляванне караля Стаха, Ладдзя Роспачы, Каласы пад сярпом тваім
Літаратура
Беларусь
1930-я
XX стагоддзе
Васіль Быкаў
Максім Гарэцкі
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская
Слухаць падкаст