Хто першы напісаў пра першую сусветную? | Wir.by
Сярод найбольш вядомых твораў, прысвечаных Першай сусветнай вайне, – аўтабіяграфічныя раманы «На Заходнім фронце без перамен» Эрыха Марыі Рэмарка і «Бывай, зброя!» Эрнеста Хэмінгуэя. Абазнаны ў беларускай літаратуры чытач побач з імі прыгадае яшчэ і Максіма Гарэцкага, прынамсі, апавяданне «Літоўскі хутарок». Але хто першым паказаў сапраўднае аблічча вайны ў сваёй прозе і які менавіта досвед стаяў за гэтымі творамі? Разбіраемся на картках.
Хто першы напісаў пра першую сусветную?

Хто першы напісаў пра першую сусветную?

Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская
Слухаць падкаст