Literature | Wir.by

Literature

Смакі габрэйскага Менска
Смакі габрэйскага Менска
У кнізе «Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні», якая выйшла ў выдевецтве Gutenberg Publisher, Алесь Белы расказвае пра стравы, што аб'ядноўваюць два народы і падае шматлікія рэцэпты, з любоўю праілюстраваныя Юрыем Таўбкіным. Тут і крупнік, і фаршмак, і гефілтэ фіш, і бабка, і дранікі-латкес. Гэта кніга — чарговы доказ таго, што паэзія і кулінарыя непарыўна звязаныя, бо гаворка тут ідзе не толькі і не столькі пра ежу, колькі пра гістарычныя і сямейныя анекдоты, байкі, вершы, песні і ўсё тое, што яднае людзей і разам з кухняй складае нашу культуру. Разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher публікуем урыўкі, прысвечаныя Мінску, дзе вы можаце даведацца пра селядцоў, якія былі ўвекавечаны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а таксама пра салодкае печыва ды горкую гісторыю мінскага паэта Майсея Тэйфа.
Read the article
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Lizaveta Wunderwald
Read the article
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
Daria BialkievichMaryna Kazlouskaja
Listen to podcast