17 красавіка 1962, Вячаслаў Адамчык | Wir.by

17 красавіка 1962

Вячаслаў Адамчык

Вячаслаў Адамчык

Светла і сонечна. Неба высокае, урачыстае, як бывае яно ранняю вясною і ранняю восенню. Вільготна-свежаю перакопанаю зямлёю пахнуць гародчыкі. Каля платоў прабілася трава і касачы. Сарамліва, прытоена цвіце драбнюткі жоўты падбел. У Ельніку, у гразі, у ржавай вадзе – чорна-серабрыстыя аладкі жабінай ікры. Шэпт сухога чуткага тросніку. Нібы нябожчык адазваўся.