17 April 1962, Viačasłaŭ Adamčyk | Wir.by

17 April 1962

Viačasłaŭ Adamčyk

Viačasłaŭ Adamčyk

Светла і сонечна. Неба высокае, урачыстае, як бывае яно ранняю вясною і ранняю восенню. Вільготна-свежаю перакопанаю зямлёю пахнуць гародчыкі. Каля платоў прабілася трава і касачы. Сарамліва, прытоена цвіце драбнюткі жоўты падбел. У Ельніку, у гразі, у ржавай вадзе – чорна-серабрыстыя аладкі жабінай ікры. Шэпт сухога чуткага тросніку. Нібы нябожчык адазваўся.