21 кастрычніка 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

21 кастрычніка 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Занялі месцы ў зале. Такія выставы для нас дасканалае навучанне. Бачым свае працы поруч з іншымі і пераконваемся, як некаторыя рэчы могуць згубіцца ў вялікай зале. Застаў Куінджы перад маімі эцюдамі. Не бачу ў іх зараз ніякай натуры - толькі адно замаляванае палатно. Нават каларыт у іх шэра-ружовы.