16 лістапада 1965, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

16 лістапада 1965

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Учора вечарам, ужо ў ложку, успомніў радкі і намёткі строфаў верша, які пачаў абдумваць яшчэ мінулым летам у Турэйцы. Успомніў будан, вогнішча, "Ладдзю Роспачы", якую там правіў, пачуццё шчасця (куды яно цяпер падзелася?!) і крокі бакеншчыка ўначы. Так і назваў дапісаны верш: "Крокі ўначы".