16 ноября 1965, Владимир Короткевич | Wir.by

16 ноября 1965

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Учора вечарам, ужо ў ложку, успомніў радкі і намёткі строфаў верша, які пачаў абдумваць яшчэ мінулым летам у Турэйцы. Успомніў будан, вогнішча, "Ладдзю Роспачы", якую там правіў, пачуццё шчасця (куды яно цяпер падзелася?!) і крокі бакеншчыка ўначы. Так і назваў дапісаны верш: "Крокі ўначы".