2 сакавіка 1896, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

2 сакавіка 1896

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

А 3-й гадзіне да мяне Тамашэвіч зайшоў. З сабой прынёс частку роднай зямлі. Не, безумоўна, толькі вузкае кола, свет асабісты, унутраны – гэта шчасце. Паказаў яму эцюды і эскізы. Асабліва доўга ён глядзеў на «Ноч у Балаклаве». Сказаў, што я маю густ, што ў карцінах ёсць настрой. Дай Божа, каб збылося прадказанне. Паважаю яго вельмі, бо ведаю, колькі перацярпеў.