1 сакавіка 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

1 сакавіка 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Слата. Тэмпература за першую палову дня дапаўзла з мінус адзін да плюс адзін. І такі самы, між поўднем і прыцемкам, стаіць дзень. Надзьмуў вусны на ўвесь белы свет і рассадзіў галак на тэлевізійныя антэны. Не на царкоўныя крыжы. Па-мойму, гэта помста таму архірэю, ці як яго там, які пісаў ябеду на Пушкіна, што ў таго «тучи галок на крестах». Павучаў, што трэба было пасадзіць на крыжы галубоў. Гэта ён не бачыў помніка Кацярыне ІІ пад сеткай і скіпетрам, які з гэтай сеткі выпер і стаў ад гэтых мілых птушак падобны на гетманскую булаву.