2 March 1896
Fierdynand Ruščyc
А 3-й гадзіне да мяне Тамашэвіч зайшоў. З сабой прынёс частку роднай зямлі. Не, безумоўна, толькі вузкае кола, свет асабісты, унутраны – гэта шчасце. Паказаў яму эцюды і эскізы. Асабліва доўга ён глядзеў на «Ноч у Балаклаве». Сказаў, што я маю густ, што ў карцінах ёсць настрой. Дай Божа, каб збылося прадказанне. Паважаю яго вельмі, бо ведаю, колькі перацярпеў.