15 кастрычніка 1941, Іван Мележ | Wir.by

15 кастрычніка 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Удзень стаялі недалёка ад Дэмурына. A ўвечары зняліся i зноў дрыжалі ад холаду i дробнага дожджыку з ветрам. Сунуліся ў цьме непрагляднай, нічога не бачачы. Загрузлі. За 5 гадзін прайшлі 4 кіламетры. Адпачываем у пустой школе.