16 кастрычніка 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

16 кастрычніка 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

10℃. Надзіва добры, з чыстым небам і сонцам дзень. Дрэвы на вуліцы ўнізе і ў двары ўсе чыста залатыя. Так прыгожа і добра — слоў не знайсці. Прыйдзе зараз Генадзь з нейкім хлопцам, што напісаў кнігу пра плошчу Свабоды ў Мінску. Хоча падарыць і… паглядзець. Буду скора браць па рублю за пагляд: «Упершыню ў нашым звярынцы гібрыд льва і тыгра».