29 мая 1982
Уладзімір Караткевіч
Сёння +16. З раніцы было так сабе, а зараз дождж грукоча па блясе (а дурнічка выбралася на рынак, ёй пятрушкі трэба: век бы я без гэтай пятрушкі еў і не плакаў, гэта ж не за сталом у духане, дзе пятрушку ды цыцму пудамі можна жэрці), усё ў мокрым шэрым святле. Цывікаюць вераб’і.