21 мая 1942
Иван Мележ
Адпачываем у садку ў Навасёлаўцы. Над намі гамоняць вішні, гайдаюць галіны, пакрытыя кволым белым цветам. Вецер зрывае пялёсткі, i над намі круціць чароўная белая завея. Лёгкія пялёсткі-матылькі кладуцца на нашы твары, на гімнасцёркі, на разасланыя шынялі. Над садам высока сінее неба, ласкава кудлаціць валасы ветрык,— так i хочацца засмяяцца. Як добра жыць! I такое адчуванне ўсюды — у зялёных палях, у ажыўшых лясах. Я ніколі не забуду гэту зялёную трывожную вясну, здаецца, ніколі не любіў я так жыццё!