26 ноября 1941
Иван Мележ
Пішу. У маленькай магіле-акопе. Цемнавата. Святло працінаецца праз маленьшую шчыліну. Цёпла i цесна. Прыціснуўся нагамі да ног кулямётчыка Фядотава. Ён укрыўся матрацам i дрэмле, а я пішу, паклаўшы кніжку па калені. Ранішні агляд раблю. У люстэрку — зарослы шчацінай, чорны ад пылу i сажы твар. Няўжо гэта я? Шапка i шынель — у чырвонай гліне. Захлынаючыся, кашляю. Пасля вайны, калi i ўцалею, я, відаць, буду калекай, хворым. Але аб гэтым я нікому не кажу.
Фядотаў узняў галаву. «Ты ўсё дзённік? Кінь. Гэтыя дні i так ніколі не забудуцца».