27 ноября 1942, Иван Мележ | Wir.by

27 ноября 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Наступленне пад Сталінградам не слабее. Заняты яшчэ некалькі населеных пунктаў, захоплены трафеі.

У вучылішчы, у час заняткаў апёкся Ілья. Заводзіў матор, газа нечакана ўспыхнула i апаліла твар. Павезлі ў шпіталь, аказалі першую дапамогу. Цяпер ён ляжыць у пакоі, твар увесь, да вачэй, захутаны бінтамі. Відаць, яго моцна мучыць боль, але ён толькі стогне глуха.