17 ноября 1895, Фердинанд Рущиц | Wir.by

17 ноября 1895

Фердинанд Рущиц

Фердинанд Рущиц

Зусім страціў энергію. Маіх эскізаў ніхто не купляе, і, што найбольш балюча, граф Талстой, які сёння набыў шмат эцюдаў, у мяне нічога не купіў. Ці сапраўды ў іх не відаць таленту? Мне яны цяпер здаюцца такімі нікчэмнымі, што глядзець на іх не магу. Так, мая амбіцыя пакутуе... А найбольш мучыць думка, што не змагу ўлетку далучыцца да калегаў.