24 февраля 1982
Владимир Короткевич
У доме другі дзень не паляць, недзе прарвала трубу. Варта летам два месяцы (і так кожнае лета) сядзець без гарачай вады (аглядаюць трубы), каб узімку абавязкова здарылася такое. На вуліцы –9℃. Удома +9℃. Жывём хораша, на вокнах ужо не папараці, а дубова-тоўстыя яліны.