25 февраля 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

25 февраля 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

У хаце крыху цяплей, сяк-так пачалі паліць, дый на вуліцы ўсяго –1℃. Шэра. Шэрань на ветраным баку змяло, а там, дзе зацішак, яна падобна на ветхія, дзіравыя карункі, дзе ніці сякуцца і радзеюць на вачах. Паставіў новую скрынку сініцам, але сала нарэзаў задробна. Не хочуць тут есці, а спрабуюць сцягнуць, ставяць кавалкі на папа, а на большае не маюць сілы.