24 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

24 лютага 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

У доме другі дзень не паляць, недзе прарвала трубу. Варта летам два месяцы (і так кожнае лета) сядзець без гарачай вады (аглядаюць трубы), каб узімку абавязкова здарылася такое. На вуліцы –9℃. Удома +9℃. Жывём хораша, на вокнах ужо не папараці, а дубова-тоўстыя яліны.