15 марта 1949, Максим Танк | Wir.by

15 марта 1949

Максим Танк

Максим Танк

Божа, якая ў нас нудная і вялікапосная любоўная лірыка! I гэта тады, як гаварыў стары бабнік Г. Сенкевіч: «Прыгожая кабета заўсёды варта столькі золата, колькі важыць, але кабета, якая пры гэтым кахае, проста не мае цаны». Не хапае нам сваіх Бояў-Жаленскіх, Май-Беразоўскіх...