14 марта 1895
Фердинанд Рущиц
З калегамі я зайшоў на выставе ў залу, дзе знаходзяцца тры карціны Ге («Хрыстос на крыжы» – два палатны, і «Хрыстос, якога вядуць на Галгофу»), якіх публіцы не паказваюць. На мяне карціны зрабілі велізарнае ўражанне. Здалося, я з'яўляюся сведкам страшэнных пакутаў. Забываеш пра тэхніку выканання карціны, паўстае толькі адно – надзвычайнае цярпенне. Твор для роздуму, ці мог так Хрыстос паводзіць сябе ў апошнюю хвіліну жыцця, якое ахвяраваў чалавецтву. Цэлы дзень гэтыя карціны стаялі ў вачах.