Аляксей Грызунт: «‎апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй» | Wir.by
ZRAMY. Маладыя паэты Беларусі і іх вершы: партрэт пакалення.

«тут і розьніца ў мовах — пытаньне з адказам, залежна ад працы снароўкі,
розьніца ў станах тлумачыцца фізікай, ї, ясна, здаровым сэнсам:
у прынцыпе, механізм працы вельмі нагадвае працу духоўкі,
праблема тут толькі адна — ня ты пячэш кексы.»
sbp
Саюз беларускіх пісьменнікаў

Аляксей Грызунт: «‎апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй»

ZRAMY
Гэта 14 частка цыкла
ZRAMY
1. Ганна Комар: Мемарыял
2. Павал Капанскі: Настаўнік
3. Даниил Арианов «антинимб»
4. Дар'я Бялькевіч: Яна
5. Іона Флінт: Алисы
6. Павал Дарохін: Знянацку
7. Віталь Мурашкевіч: На балконе
8. Марыя Бадзей: «‎Я, чалавек вялікага лесу»
9. Крысціна Бандурына: Малюскі
10. Антон Саладоўнікаў: «‎Радзіма з акцэнтамі Родины»
11. Симора: See more
12. Артур Комаровский: парад, который я одобряю
13. Марына Юрчык: «Дамінуючая крывая‎»
14. Аляксей Грызунт: «‎апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй»
15. Ханна Мананкова «‎Я вовсе не тот, кого вы хотели, кого вы ждали»
16. Наста Шакунова: Валошкі
17. Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны»

апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй,

у белае, рэзкае, супраціўляльнае, у стазіс.

маятнік зломлены быў мэтэора тушэ

прыкладна ў месцы, дзе фраза гукаецца ў фразе.

прыкра ня ў месы часы скрэбсьці ногцям залоцьце,

у развагах, адкуль будзе суд, ад Пяруна ці Дзэўса -

прыкра їз лесу їсьці ї ніколі з яго ня выходзіць

у паўторы маўчаньня ў адказ на «куды ты падзеўся?»

першы ўдар — моцны, ён дробіць на цукар усю касмалоґію;

другі паказаў, што ї першы быў хІба што рэхам;

трэцяга жа ня было, бо ў чарзе зноў спрачаюцца Богі,

ї маланка штодзён, штохвіліну, ня можа стаць вехай.

а ў чаканьні ў першага тэмпература — пяшчынкі зьліваюцца ў кубік;

нумар два, аглухаючы, мямліць, што ёсьць толькі вечнасьць.

сьвятло розных вачэй пакрывае то самае месца налёту на зубе.

тут Бог — гэта любоў, ну а ґвалт — гэта пацешна!

тут і розьніца ў мовах — пытаньне з адказам, залежна ад працы снароўкі,

розьніца ў станах тлумачыцца фізікай, ї, ясна, здаровым сэнсам:

у прынцыпе, механізм працы вельмі нагадвае працу духоўкі,

праблема тут толькі адна — ня ты пячэш кексы.

ня ты прыязжаеш у горад, ня ты колеш вачыма фасады,

ня ты носам клюеш у машыне, што торыць на карце хады,

ня зьбіраеш карцінку, фасуючы кадры — манаду за манадай

ї што самае сумнае — з’язджаеш таксама ня ты.

з’язджае бязморфная жыжа пачуцьцяў, як можна сказаць, што з’язджае.

яна ясі хлеб, выстаўляючы слова сваім парасонам.

Твае рукі былі так блізка, я чуў як яны дрыжалі...

а прыхаджане

палілі ладан -

запахла азонам.

Паэзія
Сёння