Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына – беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя?
Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Пісьменнік і дзеяч, чыя біяграфія вартая асобнага серыялу: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і, вядома, Менск.
Як так атрымалася, што беларускі тэатр пачаўся са стэндапу? Чаму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – ніякі не Дунін, а «Пінская шляхта» – не пінская і не шляхта? І хто насамрэч напісаў гэтую смешную і з'едлівую п'есу, галоўны герой якой – страх?
Слухайце ў новым выпуску падкасту «Спіс на лета».