Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей | Wir.by
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно».
У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух.
У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
bialkievichkazlouskaja
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская

Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify

Творы, якія ўзгадваюцца ў падкасце

Максім Гарэцкі — апавяданне «У лазні»

Максім Гарэцкі — апавяданне «Роднае карэнне»

Максім Гарэцкі — апавяданне «Літоўскі хутарок»

Максім Гарэцкі — аповесць «На імперыялістычнай вайне»

Максім Гарэцкі — аповесць «Дзве душы»

Максім Гарэцкі — «Камароўская хроніка» (няскончаная)

Алесь Адамовіч — «Хатынская аповесць»

Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік — зборнік успамнаў «Я з вогненнай вёскі»

Ёган Вольфганг Гётэ — трагедыя «Фаўст»

Янка Купала — п'еса «Раскіданае гняздо»

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — п'еса «Пінская шляхта»

Ігнат Абдзіраловіч (Ігнат Канчэўскі) — эсэ «Адвечным шляхам»Гурт Серебряная свадьба — песня «Пищевая цепочка»

Гурт N. R. M. — песня «Менск і Мінск»

Фільм «Спліт»

Літаратура
Беларусь
1930-я
Наша Ніва
1920-я
Максім Гарэцкі