7 March 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

7 March 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Сонца на дварэ. Усе дзверы на кухню з кабінета адчыненыя, і сонца дастала збоку ледзь не да столі, запаліўшы зялёна-сіняе і такое парчовае вакол павіна вочка на пяры, засунутым за партрэт Багдановіча. Сёння аж 8℃. Сініцы «саізволілі» вярнуцца да скрынкі: ці яны не любяць сала і дзяўбуць цераз сілу, толькі каб перасіліць, адолець мароз. Ці ў адлігу нешта іншае знаходзяць есці, але сёння ў сонечны мароз іх хаця лыжкай сёрбай, а пазаўчора было менш, самыя галодныя ці самыя лянотныя.