8 March 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

8 March 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Восьмае сакавіка падарыла жанкам з ранку дзевяціградусны мароз, але і шмат сонца. Так шмат, што апоўдні быў ужо толькі адзін градус. Сонца многа (яшчэ дужа рана быў такі дымна-вішнёвы ўсход), а настрою ніякага няма. Душаць справы, ды ўсё непатрэбныя. Вось плюну на ўсё і ўсіх, бо іначай не выдрапаешся ніколі. Неяк брыдка ўсё, нягледзячы што многім і многім куды горш за мяне.