8 September 1942, Ivan Mielež | Wir.by

8 September 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Баі ўсё там жа. Нa поўдзень ад Сталінграда немцы спрабавалі наступаць. На адну батарэю кінулі трыццаць танкаў. Нашы адбілі атаку. А на захад ад Сталінграда нашы дзе-нідзе адышлі зноў.

«Пераправіўся» цераз агароджу, пашкодзіў трохі руку. Яна ўвесь дзень ные. Адправіўся на рынак, блукаў доўга, глядзеў на тылавое жыццё. Потым купіў абмундзіраванне: чорныя матроскія штаны i футболку, як да вайны.

Не хачу хадзіць у чужым.