5 March 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

5 March 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Сёння зноў ліло, было сонца, ішоў у Дом кнігі паўз сквер і стары горад, і было пакуль што яшчэ няпэўнае і нясмелае зімняе адчуванне маладосці і вясны, тое, што ў Рушчыцаўскім «Ля касцёла», тое, што вясной на могілках, дзе ляжыць бацька, калі гэтыя свінні яшчэ не разбурылі царкву, на званіцы якой ён, яшчэ дзіця, званіў на вялікдзень.

Пяць вышэй нуля. Галіны аранжавыя ад сонца. Лёгкая нясмеласць у кроплях вады, подыху паветра, ва ўсім. Тут бы сесці на сонцы, у зацішку, ля цёплай сцяны, на якой шэраная парэпаная шалёўка. І слухаць, глядзець.