4 March 1982
Uładzimir Karatkievič
Зноў лье, і, мабыць, ужо другіх марозаў не будзе, бо па дрэвах у парку, як ішоў у саюз, сядзелі здаравенныя, як крумкачы, і сур’ёзныя, як крумкачы, гракі. Адусюль вада. Тры градусы цеплыні. Птушкі, мабыць, знайшлі-здабылі сабе нешта іншае (не ўсё ж сала, сала трэба ў мароз). Але ўсё ж спрабавалі ўкрасці кавалак, але толькі паварушылі, падцягнулі да латка, абхітрыў я іх.