6 March 1942
Maksim Tank
Прыехаў А. Куляшоў са Старой Русы. «Правда» надрукавала мой верш «У завею». Ледзь не спазніўся прыйсці ў сваю казарму на Шабалаўцы, бо пачалася паветраная трывога і недзе блізка загрукаталі зеніткі. Атрымаў ліст ад Я. Бонка. Піша, што ўсіх т. з. «заходнікаў» дэмабілізуюць і накіроўваюць у стройбаты.