9 March 1982
Uładzimir Karatkievič
Зноў сонечна, зноў зусім бясхмарна. Толькі на ўсходзе, дзе сонца, лёгкая дымка і – там, дзе ім пакуль яшчэ можна, – смачныя круглыя дымы. На пяціградусным марозцы ім лёгка і весела стаяць у паветры. Вось так кругла стаяць.