20 лістапада 1941, Іван Мележ | Wir.by

20 лістапада 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Учора ўвечары зняліся з пазіцый. Ноч блукалі, рушылі на новае месца. Стаім недзе ў полі. Холадна. Вецер. Запалілі вогнішчы i грэемся. Усю ноч не спаў, стараўся сагрэцца i не змог. Удзень увесь час ляталі нямецкія бамбардзіроўшчыкі. Бамбілі сяло, дзе НП.

Пікіруюць па некалькі, адзін за адным, скідваюць пры кожным піке па бомбе. Стаім у полі, цэлы полк, многа машын, усё на віду, адкрыта.

Здзіўляюся, як нас да гэтай пары не зачапілі.