13 верасня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

13 верасня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

18℃. У зацішку на сонцы цёпла, але дужа халодны вецер. Скончыць бы з усім і цэлы месяц толькі пісаць вершы (і тое толькі калі захочацца), плаваць, хадзіць, вечарамі сядзець на балконе і слухаць мора.