12 чэрвеня 1942, Іван Мележ | Wir.by

12 чэрвеня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Ззаду засталіся Лісічанск, Верны, Трміна, Серго, Варашылаўск, Міхайлаўскае, многа вёсак, хутароў. З імі прайшлі i сотнi навеяных імі ўспамінаў. Зноў Варашылаўград, усё той жа, знаёмы. Толькі афішы на кінатэатрах змяніліся.

Стандартны гарадок. Зайшоў да знаёмых. Яны расказалі, што Вася (так рэкамендаваў сябе Цігрый Гаркуноў) паехаў на Маскоўскі напрамак,— папрасіўся туды. 3-га ліпеня паехаў Абрам. Я пакінуў для яго запіску ca сваім адрасам. Чугуноў, Кулакоў, Пацянкоў паехалі з Гаркуновым. «А Мікалай трапіў у партызаны»,— сказалі пра Аглуздзіна... Усе паехалі. Па ўсяму фронту, на ўсіх участках яго працуюць цяпер курсанты другой роты. Сябры-сябры. Зноў разышліся — не збярэш, толькі ў сэрцы пакінулі інчымлівую памяць. З кім давядзецца ўбачыцца?