28 верасня 1951, Максім Танк | Wir.by

28 верасня 1951

Максім Танк

Максім Танк

Збіраўся цэлы дзень працаваць, але пазваніў А. Куляшоў, і разам з ім пайшлі мы купляць машыну «Победу», а потым на стадыён, дзе нашы дынамаўцы прайгралі вільнюскай камандзе 2:1.

Спакушаюць мяне ўзяцца за лібрэта «Кветка Цянь-Шаня». Не ведаю, можа, і вазьмуся. Гэтымі днямі пачаліся заняткі ва універсітэце марксізму-ленінізму. З пісьменнікаў запісаліся толькі мы з П. Пестраком. Прызнацца, цяжка мне даецца гэта мудрасць, як калісьці ў гімназіі «Катэхізіс». Здаецца, пакуль чытаю, разумею, а потым усё выветрываецца з галавы, асабліва даты з’ездаў, пленумаў, розных пастаноў.