18 лістапада 1941, Іван Мележ | Wir.by

18 лістапада 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Учора згрузіліся на ст. Сямейкіна, за 35 км ад Варашылаўграда.

Два дні чакання, дзень пагрузкі, ноч язды — i 35 км шлях! Увечары прыехалі ў сяло Паўлаўку. У 9 гадзін лёг спаць, a ў 11 па трывозе паднялі. Пайшлі на хутар Усцінаўку, займаць агнявыя пазіцыі. Мы знаходзімся ў складзе другога эшалона. Ззаду нас трэці эшалон.

Нашы НП побач з пазіцыямі цяжкіх батарэй першага эшалона.

Схватка будзе, відаць, гарачая. Войск многа. Усе дамы літаральна забіты імі, нават у канюшнях i хлявах палаюць вогнішчы, у акружэнні вайсковых.