26 снежня 1942, Іван Мележ | Wir.by

26 снежня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Учора «У апошні час» паведамілі: наступленне на Сярэднім Доне i на паўднёвым захадзе ад Сталінграда працягваецца. Прайшлі яшчэ 10-20 км на захад. Асабліва ўразіла — захапілі Тацынскую, гэта так далека ад Сталінграда! На Тацынскай захапілі аэрадром, i на ім 300 самалётаў! 50 самалётаў захапілі на станцыі, у эшалоне! Відаць, немцы не чакалі такога прарыву!

I для нас гэта нечэканасць, але — радасная!