20 верасня 1942, Іван Мележ | Wir.by

20 верасня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

На фронце — усё тое ж. У раёне Маздока забіты камандуючы першай танкавай арміі немцаў генерал-палкоўнік Клейст. Фон Клейст.

Той, з якім мы мінулай восенню «пазнаёміліся» пад Растовам.

З. Б. сказала, што я хутка пайду на камісію i мне дадуць водпуск, i спытала: куды я хачу паехаць. Я сказаў, што хачу ў Расію,

бліжэй да родных мясцін. Яна чамусьці не раіла нікуды ехаць, пераконвала, што нідзе лепей, як тут, у Тбілісі, не будзе. Намякнула, што яна дапаможа ўладзіцца дабра.

Я ведаю: яе дзядзька — вялікі чалавек у Наркамаце аховы здароўя.

Але мяне страшэнна цягне ў Расію. У якой мяне, можа, ніхто не чакае, але без якой я, здаецца, жыць не магу. Не разумею, чаму мне не хочацца заставацца тут, дзе ў мяне ўжо ёсць сябры?

Думкі, мары нясуць мяне за каўказскі хрыбет, у туманную далячынь рускіх раўнін. Мары няясныя, нянэўныя, але яны клічуць.

Нястрымна.