1 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

1 лютага 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Неба проста аж цяжкое, такое нізкае і тоўстае ад хмар. –1℃. Брыда дзікая, ад усяго гэтага баліць галава, а тут «Звязда» друкуе пра самадзейнасць (!), якая расшыфравала пад Веткай нотныя крукавыя запісы ХІ–ХІІ стст — (?!!?). А тут яшчэ трэба пісаць сцэну ў Радзівіла.