30 кастрычніка 1942, Іван Мележ | Wir.by

30 кастрычніка 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Жыццё... Успамінаю 35-ы год, калі я ўсю ноч напралёт стаяў у магазіне на рагу Савецкай, каб, атрымаўшы кілаграм хлеба, спяшацца ў школу. Калі ледзь не траціў прытомнасць ад недаядання. Калі ўдзень, бывала, вочы пераставалі бачыць. A ўночы — халодная пасцель ля замерзлага акна. Кладзешся — зуб на зуб не пападае. Каб сагрэцца, нацягваеш на сябе з коўдраю паліто. Курчышся ў тры пагібелі, грэешся сваім дыханнем.