16 красавіка 1966, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

16 красавіка 1966

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Сёння адпачываў. Прачытаў прывезеныя газеты за два месяцы, выкачаў трохі ручной помпай вады з пограба, напісаў тры лісты, ды зрабіў вось гэты запіс, ды раніцай у горад на гадзінку схадзіў (канверты купіў і «Мурашак» Халіфмана) і рэчы на абодвух сталах упарадкаваў. І вось ноч.