14 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

14 лютага 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Блішчаць на балконе апалыя ледзяшы і снег пад імі, як бітае шкло. Сонца зімняе, але глядзець на яго нельга, як учора. Два градусы марозу.

Тэатр памрэ? Ды ніколі.

Большасць баб (заўважыў яшчэ па Маскве) ідуць у тэатр не каб глядзець, а каб на яе глядзелі. Таму і ў кіно ходзяць халудрамі, бо там усё роўна цёмна, не відаць. Менавіта таму тэатр не памрэ. Ёсць жанчыны.