11 жніўня 1982, Іван Шамякін | Wir.by

11 жніўня 1982

Іван Шамякін

Іван Шамякін

Да творчасці маёй бацька адносіўся з павагай, але разумеў яе своеасабліва. Адарвалі ад стала, далі нейкае гаспадарчае даручэнне. Я запярэчыў:

«Мне ж працаваць трэба».

Бацька здзівіўся, хмыкнуў:

«Хіба гэта работа?»

«А што ж?»

«Ды так... забава».

«Пачакай. Як забава? А грошы мне за што плацяць?»

«Грошы табе плацяць за розум, а не за работу».

Вось так!