10 жніўня 1941, Іван Мележ | Wir.by

10 жніўня 1941

Іван Мележ

Іван Мележ

Новая Адэса. Мы ў новай часці. Першыя хвіліны азнаменаваны вельмі моцным абстрэлам нашых пазіцый. Увесь час ірвуцца ля акопаў міны. У 9-й міна трапіла ў акоп. Забіты адзін з нашай тройкі — Віктар Кузьміч Арцём'еў. Матора быў побач з ім, але ўцалеў. Цяпер нас толькі двое старых таварышаў, туркаўскіх працаўнікоў.